У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена часовая экспазіцыя «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы»

26.08.2026 

Праект прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння мастака, педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Фяцісава. На выставе – графічныя і жывапісныя работы мастака. Таксама паказаны асабістыя рэчы Івана Якаўлевіча, пісьмы і фатаграфіі з сямейнага архіва. Распавяла малодшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX-XXI стагоддзяў Марыя Волас.