05.08.2026
Яго будаўніцтва прадугледжана канцэпцыяй развіцця нацпарку. Работы на аб’екце пачаліся вясной мінулага года. Спецыялісты ўзвялі двухпавярховы будынак, дзе размясцілі лабараторыі, высокатэхналагічныя сховішчы для ўзораў флоры і фаўны, адміністрацыйныя памяшканні. У цэнтры будуць працаваць навукоўцы Белавежскай пушчы і запрошаныя спецыялісты з Беларусі і іншых краін. Як адзначыў кіраўнік справамі Прэзідэнта Юрый Назараў, Белавежская пушча з’яўляецца унікальным прыродным комплексам. Яна ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. «Навукоўцы цэнтра будуць назіраць за працэсамі і на аснове атрыманых даных змогуць рабіць прагнозы аб будучыні унікальнай экасістэмы», – адзначыў Юрый Назараў.
Фота: sb.by
