18.10.2023
У культурных установах Беларусі праходзяць адметныя сустрэчы з творчымі сем’ямі, адкрываюцца тэматычныя выставы. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прысвяціў Тыдню бацькоўскай любові акцыю «У музей усёй сям’ёй». На працягу сямі дзён бацькам і дзецям можна наведаць экспазіцыю ў самім музеі, а таксама ў філіялах – Літаратурных музеях Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, у музеі «Беларуская хатка». Распрацавана цікавая праграма. У музеі «Беларуская хатка» падчас Тыдня бацькоўскай любові прапануюць паўдзельнічаць усёй сям’ёй у інтэрактыўным праекце «Батлейка», каб далучыцца да традыцый нашых продкаў, нацыянальнага тэатра. Расказала загадчык Ала Івашкевіч.
Мерапрыемствы Тыдня бацькоўскай любові маюць выхаваўчы характар. Яны заклікаюць падрастаючае пакаленне любіць сваю Радзіму, нацыянальныя традыцыі, спадчыну, беражліва сабраную нашымі продкамі. Адзначыла загадчык аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алена Сямашка.
Фота ілюстрацыйнае