У нядзелю, 13 лютага, у нашым эфіры

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 13 лютага, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы амерыканскага альт-саксафаніста Дэвіда Сэнбарна;
- у 01:30 – першую дзею аперэты Рабэра Планкета “Карнявільскія званы”;
- у 03:00 – праект “Музычная студыя”: праграма “Музыка кіно” Дзяржаўнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі;
- у 04:30 – першую частку радыёспектакля “Аварыя” па матывах аповесці Фрыдрыха Дзюрэнмата;
- у 06:10 – першы і другі віяланчэльныя канцэрты Ёзэфа Гайдна;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Уладзіміра Папковіча (працяг);
- у 08:15 – музыку з балета Сяргея Пракоф’ева “Рамэа і Джульета”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўку “А як жа непаседа” і славацкую казку “У сонейка ў гасцях”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Кітай (да 30-годдзя дыпламатычных адносін);
- у 11:30 – фрагмент Восьмага струннага квартэта Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Станевіч;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Consort, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – паэтка Ніна Шклярава;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”;
- у 17:00 – Струннае трыа рэ мажор Сяргея Танеева;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Людміла Сенчына;
- у 19:00 – другую і трэцюю дзеі аперэты Рабэра Планкета “Карнявільскія званы”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Юліі Зарэцкай “Сон”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Каралеўства чатырох сясцёр”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творчасць савецкага паэта-песенніка Ігара Шафярана;
- у 21:30 – другую частку радыёспектакля “Аварыя” па матывах аповесці Фрыдрыха Дзюрэнмата;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Сесіль Брашэ.

У праграме магчымы змены.