Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 6 лютага, мы прапануем:
- у 00:04 – Фартэпіянны квартэт № 2 Сі бемоль мажор Каміля Сен-Санса;
у 01:30 – першую дзею оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;
- у 03:00 – праект “Музычная студыя”: кіраўнік мужчынскага хору “Усіхсвяцкі” Дзмітрый Такмакоў;
- у 04:30 – першую частку радыёспектакля “Градабой” паводле рамана Паўла Місько;
- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Міколы Шабовіча (працяг);
- у 08:15 – фрагменты балета Яўгена Глебава “Тыль Уленшпігель”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру” (пра эсэ);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: інсцэніраванае апавяданне “Я – унук капітана”, гісторыі “Як я быў доктарам”, “Нікало Паганіні” і “Фабіа і Маня”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Аляксандра Глазунова;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: да юбілею заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Губскай;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра Academy of St. Martin in the Fields, а таксама запісы квартэта пад кіраўніцтвам Дэйва Брубека;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – доктар філалагічных навук Васіль Старычонак;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію” з фалькларыстам Таццянай Валодзінай;
- у 17:00 – фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Алег Анофрыеў;
- у 19:00 – другую дзею камічнай оперы Гаэтана Даніцэці “Любоўны напітак”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Элачка”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Паспрачаліся дзве ракі”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Боба Марлі;
- у 21:30 – другую частку радыёспектакля “Градабой” паводле рамана Паўла Місько;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Бенджамін Брытэн.
У праграме магчымы змены.