07.04.2025
32 – столькі дзён засталося да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З нагоды найвялікшай падзеі XX стагоддзя ў Палацы Рэспублікі адбыўся канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», куды прыехалі дэлегацыі з Брэсцкай вобласці. Да 12 красавіка яго ўбачаць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і Мінска. У падрыхтоўцы праекта прынялі ўдзел Музычная медыякампанія, Палац Рэспублікі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы абароны і культуры нашай краіны. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.