У панядзелак, 7 сакавіка, у нашым эфіры

У панядзелак, 7 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Хуліа Іглесіяса;
- у 06:10 – песні Арно Бабаджаняна;
- у 07:05 і 14:05 – музыку Эніа Марыконэ;
- у 07:25 і 23:30 – творы для гітары кампазітараў Хаакіна Радрыга і Маўра Джуліяні;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Аўрамчыка;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Інон Цур;
- у 08:25 і 13:05 – песні беларускіх кампазітараў;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – музыку Валерыя Гаўрыліна, Бедржыха Сметаны, Галіны Гарэлавай, а таксама запісы Тамары Ніжнікавай;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – Пяты фартэпіянны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Майлз Дэвіс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – літаратуразнавец, прафесар Іван Саверчанка;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Масленіца ў розных краінах;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: гештальт-тэрапія;
- у 15:15 – аркестравыя творы Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – запісы Бобі Макфэрына;
- у 19:00 – запісы Саны Куркі-Суоніа і акардэаністкі Марыі Каланіемі (Фінляндыя);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Пра тое, як каханне можа сапраўдныя цуды рабіць”;
- у 21:10 – песні народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Дзмітрый Малікаў.

У праграме магчымы змены.