У парафіі Нараджэння Маці Божай Браслава прайшла летняя школа касцельнага спеву

26.08.2026 

Яна аб’яднала людзей, якія выконваюць музычнае служэнне падчас святой імшы і хочуць удасканаліць свае навыкі. За тыдзень школы ўдзельнікі практыкаваліся ў супольным харавым спеве, разбіралі нюансы пастаноўкі голасу, абмяркоўвалі важныя моманты тэорыі і практыкі касцельнага спеву. Мастацкім кіраўніком праекта выступіў дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах. На адным з заняткаў школы пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.