У першы дзень каляндарнай вясны ў нашым эфіры

У аўторак, 1 сакавіка, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Бі Бі Кінга;
- у 02:00 – традыцыйныя і арыгінальныя шатландскія і ірландскія песні ў выкананні Браяна О’Хары;
- у 06:10 – запісы Мірэй Мацье і аркестра Поля Марыа;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: творчасць Барыса Макравусава;
- у 7:25 і 23:30 – сімфонію № 3 Франца Шуберта;
- у 7:55 – літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Уладзіміра Скарынкіна;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць трыа Simply Three;
- у 8:25 і 13:05 – праект “Наша музыка”: Квартэт № 1 Станіслава Манюшкі ў выкананні ансамбля “Класік-авангард”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг твора Маргарыты Прохар “Сіняя птушка, альбо Спроба несур’ёзнага дэтэктыва”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: музыку Курта Вайля, Фрыдэрыка Шапэна, Антоніа Вівальдзі, Людвіга ван Бетховена і Дзмітрыя Смольскага;
- у 11:00 і 20:30 – "Радыёбібліятэку”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Зураба Саткілавы, Найджэла Кенэдзі, беларускай капэлы “Санорус”, Галіны Вішнеўскай, Ірыны Архіпавай і Ірыны Журынай;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Фрэнка Сінатры;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма: “На хвалі часу, у плыні жыцця. Да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Францыя;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – творы Эдзі Тырманд на вершы народнага паэта Беларусі Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць старонкі кнігі Наталлі Бучынскай “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй”, а таксама “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – творы Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Алега Міцяева;
- у 22:15 – творчасць канадскага кампазітара Лэслі Шора.

У праграме магчымы змены.