У Пінскім раёне з'явілася новая экасцежка

07.08.2020

Кіраўніцтва ландшафтных заказнікаў “Сярэдняя Прыпяць” і “Простыр” адкрыла на тэрыторыі Пінскага раёна экалагічную сцежку. Так плануецца зрабіць блізкай і зразумелай адметную мясцовую прыроду ў яе дзікім асяроддзі. "Усяго за 13 км ад Пінска – сапраўдная палеская Амазонія! Менавіта гэтыя краявіды, што так уражваюць турыстаў і вучоных з усяго свету, плануюць зрабіць даступнымі для ўсіх ахвотных", – адзначыла дырэктар установы “Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага прызначэння “Сярэдняя Прыпяць” і “Простыр” Аліна Валасевіч.

У будучыні там з'явіцца пракат воднага транспарту. Па словах намесніка старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрыя Палхоўскага, новы турыстычны маршрут будзе цікавы не толькі нашым турыстам, але і замежным гасцям.

Фота: greenbelarus.info (Дзяніс Іўковіч)