02.10.2026
Не застаецца ў баку ад урачыстасцей і Музей беларускага Палесся. Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня адкрыцця яго першых экспазіцый. А сёння пачынае сваю работу выстава «Яна… Сюжэты і партрэты», прымекраваная як да значнай падзеі для горада, так і да Года беларускай жанчыны. У экспазіцыі прадстаўлены творы выяўленчага мастацтва, прысвечаныя жанчыне. Між тым, у культурнай установе ужо 10 гадоў працуе яшчэ адзін выставачны праект, які пастаянна абнаўляецца – «За кулісамі музея». Расказвае старшы навуковы супрацоўнік Музея беларускага Палесся Святлана Цылімава.
