У Полацку вядуць археалагічныя работы на тэрыторыі Верхняга замка

19.02.2020

У Полацку працягваюцца работы на тэрыторыі Верхняга замка, дзе размяшчаўся бальнічны гарадок і іншыя аб’екты. Запланавана, што некаторыя будынкі ператворацца ў кадэцкія карпусы, якія існавалі ў горадзе яшчэ ў XIX стагоддзі. Адначасова з рэканструкцыяй там упершыню вядуцца археалагічныя даследаванні. Вучоныя кажуць пра верагодныя старажытныя знаходкі. Кіраўнік экспедыцыі – загадчыца Цэнтрам археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Ляўко.

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч звяртае ўвагу на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны сярод беларусаў. Навукоўцы праводзяць шэраг форумаў у рэгіёнах, а знойдзеныя артэфакты, як правіла, застаюцца ў мясцовых музеях.

Фота: gorod214.by