У пошуку талентаў

Яркае адкрыццё тэлесезона 2021/2022, праект - уладальнік Гран-пры XIV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" вяртаецца на экраны. Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе старт "Фактар.by", другога сезона папулярнага вакальнага шоу. Зорныя настаўнікі і перспектыўныя выканаўцы зноў сустрэнуцца на музычнай арэне, каб знайсці той самы фактар "ікс".
Беспрэцэндэнтны для беларускага тэлебачання шоу-праект X-Factor Belarus стаў, мабыць, самай маштабнай і гучнай музычнай падзеяй мінулай восені. За магчымасць выйсці на вялікую сцэну па сваю хвіліну славы змагаліся тысячы адважных і крэатыўных людзей. Самыя лепшыя сталі галоўнымі героямі праекта. Яны прайшлі праз жывыя кастынгі, загартаваліся і прафесійна выраслі ў трэніровачным лагеры пад апекай сапраўдных акул шоу-бізнесу, каб падарыць гледачам шэсць палымяных фінальных канцэртаў у прамым эфіры.
Неўзабаве пасля фіналу праект сышоў з экранаў на найбуйнейшыя канцэртныя пляцоўкі: сёння гісторыю Андрэя Панісава, трыумфатара першага сезона, і іншых фіналістаў шоу "ікс" ведае без малога ўся краіна. Шчырыя і непаўторныя, іх хіты - на хвалях вядучых радыёстанцый, іх творчасць - у сэрцах прыхільнікаў, іх імёны - на афішах сольных канцэртаў. Прэм'ерны сезон шоу X-Factor Belarus ажыццявіў запаветную мару маладых артыстаў, адкрыўшы дарогу ў свет папулярнай музыкі.
Доўгачаканы другі сезон праекта "Фактар.by" дасць магчымасць усім ахвочым паўтарыць поспех дэбютантаў шоу, заявіць пра сябе і свае вакальныя даныя, пераадолець комплексы і боязь сцэны. Хто дакажа прынцыповым настаўнікам і ўважлівым тэлегледачам, што валодае фактарам "ікс"?
Прама зараз стаць удзельнікам другога сезона можа кожны: прыём анлайн-заявак - анкет і фрагментаў вакальных выступленняў - адкрыты на сайце www.tvr.by.