У пражскім манастыры адкрылася выстава беларускіх мастакоў

19.06.2019

У Страгаўскім манастыры ў Празе ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы адкрыецца выстава “Беларусь, маё сэрца, залатая краіна”. У экспазіцыі ‒ работы з фондаў Музея Янкі Купалы, а таксама творы сучасных беларускіх мастакоў. Карціны паказваюць прыгажосць і веліч нашай краіны, якую Купала апяваў у сваіх творах.  Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: kupala-museum.by