У пятніцу ў Мінску пачынаецца міжнародны кінафестываль “Лістапад”

29.10.2019

Слоган сёлетняга фестывалю – "Да радасці". Так называецца адна са стужак Інгмара Бергмана. На форуме пакажуць 154 карціны з розных краін. Дырэктар праграм ігравога кіно Ігар Сукманаў расказаў пра некаторыя асаблівасці пазаконкурснай праграмы ігравога кіно. Па яго словах, арганізатары спадзяюцца, што дзякуючы адабраным стужкам гледачы сапраўды пойдуць па дарозе радасці, зразумеюць, што свет – гэта штосьці складанае, але адначасова вартае таго, каб разважаць пра яго і любіць.

Фота: listapad.com