У рамках фестывалю "Пакроўская радасць" праходзіць праграма для дзяцей

07.10.2019

У сталіцы ‒ "Пакроўская радасць". Гэтым разам праваслаўны фестываль, які арганізуе Свята-Елісавецінскі манастыр, прысвечаны Пакрову Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. Гэтыя два святы і вызначылі фармат праграмы. У рамках фестывалю ладзіцца праваслаўная выстава. 90 удзельнікаў з 11 краін прывезлі прадукцыю манастыроў і прыходаў.

Таксама да 13 кастрычніка ў Палацы мастацтваў арганізаваны розныя майстар-класы для маленькіх наведвальнікаў. Падрабязнасці раскрывае кіраўнік дзіцячай праграмы фестывалю “Пакроўская радасць” Вольга Мілашэўская.

Фота: obitel-minsk.ru