У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адкрыўся выставачны праект «Эксперыментальны кантакт»

12.02.2024

Экспазіцыя прысвечана памяці беларускага мастака-эксперыментатара Алеся Родзіна. Нягледзячы на класічнае навучанне жывапісу, увесь творчы шлях яго быў пераадоленнем рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. Мастак знайшоў уласны адметны метад, які пазней назвалі «нон-стоп-панарама». У экспазіцыі прадстаўлена рэтраспектыва твораў знакамітага майстра. Расказаў аб праекце яго куратар Дзмітрый Юркевіч.

Фота - sputnik.by