Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы іспанскага гітарыста Франсіска Гарсіа і італьянскага саксафаніста Фауста Папеці;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: другі фартэпіянны канцэрт Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выканні Хуліа Іглесіяса;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць японскай скрыпачкі Ікукі Каваі;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: абрад “Астроўшчынскія запаветкі”;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні савецкай эстраднай спявачкі Вольгі Вардашавай;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі да мульфільма «Галаваломка»;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Андрэя Мдывані, Ігара Лучанка і Уладзіміра Солтана;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: Канцэрт для клавіра з аркестрам №1 рэ мінор І.С.Баха ў выкананні аркестра «Акадэмія святога Марціна ў палях»;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі «Дванаццаць подзвігаў Геракла» чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Маквалы Касрашвілі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: творчасць амерыканскага джазавага спевака, аўтара песень і музыканта Сліма Гаярда;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі, прафесар Іван Саверчанка;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы Карэла Гота;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: музыка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы амерыканскага гурта «Ranky Tanky»;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: беларускую народную казку «Каток – залаты лабок» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць піяніста Аляксея Валодзіна.
У праграме магчымы змены.