У сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава «33 ступені»

22.03.2024

На выставе можна бліжэй пазнаёміцца з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі беларускага сакральнага мастацтва, прысвечанымі евангельскім падзеям Крыжовага шляху Ісуса Хрыста і святу Вялікадня. Большая частка экспанатаў – з калекцыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Таксама на выставе можна ўбачыць карціны народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага на біблейскую тэматыку. Пра высокае мастацтва – у рэпартажы Ксеніі Сітнік.

Фота - belta.by