У сталічнай Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе выстава «Ад слоў да вобраза»

02.06.2026 

Экспазіцыя прысвечана кніжнай ілюстрацыі. На ёй прадстаўлены работы другакурснікаў спецыяльнасці «жывапіс» Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. Наведвальнікі змогуць ацаніць разнастайнасць стыляў і тэхнік, а таксама натхніцца творчымі рашэннямі, што знайшлі маладыя мастакі. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.