У сталічным Палацы мастацтва працуе персанальная выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай»

19.06.2026 

Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя вядомага беларускага майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і аб’ядноўвае больш за дзвесце скульптурных кампазіцый, керамікі, графікі, створаных на працягу дзесяцігоддзяў. З работамі аўтара, якая фарміравала мову беларускага дэкаратыўнага мастацтва другой паловы XX стагоддзя, знаёміўся наш карэспандэнт Аляксей Гулевіч.