05.12.2024
Заснавальнікі і арганізатары фестывалю-конкурсу – упраўленне культуры Мінгарвыканкама і «Мінскканцэрт». На адной сцэне выступалі непрафесійныя аматарскія калектывы сталіцы з найменнем «узорны», «народны». Выступленню на гала-канцэрце папярэднічалі тры адборачныя этапы. Па выніках выканання праграм журы прысуджала лепшым калектывам дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў і вышэйшую ўзнагароду – дыплом лаўрэата. Таму ў фінале на сцэну Мінскага гарадскога палаца культуры трапілі толькі лепшыя з лепшых. З арганізатарамі і ўдзельнікамі паразмаўляла наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.