09.09.2024
Мерапрыемства праходзіць у шосты раз. Штогод вучоныя абнаўляюць праграму, прыслухоўваюцца да пажаданняў пастаянных удзельнікаў фестывалю. Так, традыцыйнымі пляцоўкамі мерапрыемства сёлета сталі: «Космас», «Медыцына», «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Экалогія», «Смак навукі» і «Лабараторыя». Сярод навацый – пляцоўка пад назвай «Этнаграфія», на якой пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.