У святочную пятніцу, 1 мая, заставайцеся з намі!

30.04.2020 

У святочную пятніцу, 1 мая, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы Джо Дасэна;
- у 02:00 – аркестравыя сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 06:10 – творы музыканта і прадзюсара Стаса Наміна;
- у 09:00 – мелодыі Сяргея Пракоф’ева, Джаакіна Расіні, Мікалая Рымскага-Корсакава, Іаганеса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – “Дзіцячы альбом” Пятра Чайкоўскага;
- у 12:15 і паўторам у 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком да 45-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
- у 14:05 і 23:00 – чарговыя старонкі кнігі Івана Шамякіна “Трывожнае шчасце”;
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Свята Працы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам, Алесем Бадаком і дырэктарам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Іванам Саверчанкам;
- у 15:30 – тэатральную музыку Віктара Кісцяня;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Чароўны куфэрак” з працягам твора Паўла Місько “Навасёлы”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Наталляй Сіроткай і шматдзетнай маці Аленай Капанец;
- у 17:30 – творы на іспанскую тэматыку Луіджы Бакерыні, Міхаіла Глінкі і Клода Дэбюсі;
- у 19:00 – канцэрт з музыкі Аляксандра Літвіноўскага (да дня нараджэння кампазітара);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Рафаэля Мартаса Санчаса;
- у 22:15 – музыку чэшскага кампазітара Бедржыха Сметаны;
- у 23:30 – запісы Людмілы Зыкінай.