У Віцебску працуе выстава "Песняры зямлі беларускай"

25.07.2022

У экспазіцыі работы, створаныя ўдзельнікамі міжнароднага пленэру, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У пленэры прымалі ўдзел майстры пэндзля з Беларусі і Расіі, выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прадстаўнікі Расійскай акадэміі мастацтваў, Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута імя Васіля Сурыкава, Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага акадэмічнага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Іллі Рэпіна. Мастакі наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, а таксама іх філіялы, пазнаёміліся з біяграфічнай і творчай спадчынай паэтаў і стваралі творы, прысвечаныя беларускім песнярам. Расказвае арганізатар пленэра, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

Фота - soyuz.by