У Вялікім тэатры Беларусі адбылася сустрэча з балерынай, заслужанай артысткай Беларусі Таццянай Шаметавец

02.10.2019

У Міжнародны дзень музыкі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета прайшла творчая сустрэча з балерынай, заслужанай артысткай Беларусі Таццянай Шаметавец. Вечар прысвяцілі 40-годдзю яе творчай дзейнасці. У камернай зале імя Александроўскай прыма адказвала на пытанні слухачоў і дзялілася ўспамінамі.

Балерына стала першай выканаўцай многіх жаночых партый – напрыклад, у пастаноўках Валянціна Елізар'ева, спектаклі "Страсці/Рагнеда" Андрэя Мдывані. Цяпер Таццяна Шаметавец кіруе балетнай трупай і працуе балетмайстрам-рэпетытарам.

Фота: minsknews.by