У Вялікім тэатры Беларусі з аншлагам ідзе прэм'ера новай версіі балета "Стварэнне свету" Валянціна Елізар'ева

19.12.2019

"Стварэнне свету" ‒ чацвёрты класічны спектакль, які Валянцін Елізар'еў аднавіў у тэатры за апошнія некалькі гадоў. Упершыню гэту пастаноўку на сцэне Вялікага тэатра Беларусі паказалі 43 гады таму. Музыку напісаў кампазітар Андрэй Пятроў па матывах папулярных у савецкім саюзе малюнкаў французскага мастака Жана Эфеля. Народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар'еў прыгадвае гісторыю спектакля.

У балеце "Стварэнне свету" 2 дзеянні. Першае  жартаўлівае, другое ‒ драматычнае, у якім гучыць заклік супраць вайны, такі папулярны сёння. "А галоўная тэма ‒ іншая", ‒ адзначае стваральнік.

Трэці паказ новай аўтарскай версіі балета "Стварэнне свету" Валянціна Елізар'ева ў Вялікім тэатры Беларусі адбыўся сёння.

Фота: bolshoibelarus.by