У Заслаўі рыхтуюцца да міжнароднага пленэру

13.08.2019

У бліжэйшыя выхадныя ў Заслаўі пройдзе II міжнародны пленэр “Заслаўскі Спас”. Праект рэалізуецца пры падтрымцы міжнароднага грантавага конкурсу "Праваслаўная ініцыятыва".

Пасля леташняга паспяховага дэбюту, сёлета пленэр абяцае быць не менш цікавым. На днях арганізатары скончылі прыём заявак, чакаюць каля сотні ўдзельнікаў з розных краін. Да падзеі далучацца не толькі мастакі, але і іншыя творцы. Напрыклад, пісьменніца Алена Масла паабяцала натхніцца атмасферай пленэру і напісаць казку для дзяцей нядзельнай школы. Арганізатары запрашаюць далучыцца нават тых, хто не паспеў падаць заяўкі. Працягвае заснавальніца падзеі Анастасія Балыш.

Фота: facebook.com