"Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве": міні-выстава ілюстрацый да твораў пісьменніка адкрылася ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры

16.11.2020

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве”. Яна створана сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа. Паказаны жывапісныя палотны мастакоў Леаніда Дударэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Міхася Будавея, ілюстрацыі Генадзя Грака і Пятра Драчова да твораў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і “Чорны замак Альшанскі”, графіка Віктара Мікіты “Да зборніка вершаў Уладзіміра Караткевіча “Мая Іліяда”. Таксама выстаўлены тэатральныя афішы Вялікага тэатра Беларусі, эскізы касцюмаў да спектакля “Ладдзя Роспачы” мастака Валерыя Рачкоўскага і іншыя цікавыя матэрыялы. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: movananova.by