Унікальная выстава «Афішы і фатаграфіі» да 85-годдзя Мастацкага музея

29.01.2024

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Мастацкаму – 85. Афішы і фатаграфіі», прысвечаная юбілейнаму году ўстановы. У экспазіцыю ўвайшло  больш за 30 афіш і 35 фатаграфій з архіва музея і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, якія адлюстроўваюць самыя  знакавыя старонкі музейнай гісторыі, пачынаючы з 1939 года і завяршаючы леташнімі падзеямі. Расказала аб экспазіцыі загадчыу аддзела навукова-асветніцкай работы музея Дзіяна Шантар.

Фота - belta.by