Упершыню Прэзідэнт Беларусі ўручыць гран-пры пераможцы дзіцячага конкурсу на адкрыцці "Славянскага базару ў Віцебску"

09.06.2017

Фестывальная праграма “Славянскага базару ў Віцебску” сёлета арганізавана так, што да дня ўрачыстага адкрыцця форуму 13 ліпеня ўжо завершыцца Міжнародны дзіцячы конкурс і стане вядомы яго пераможца. Такім чынам, уладальнік Гран-пры XV дзіцячага конкурсу “Віцебск - 2017” атрымае магчымасць выступіць на цырымоніі адкрыцця “Славянскага базару”, дзе і атрымае ўзнагароду. Пра гэта расказала галоўны рэжысёр урачыстай цырымоніі і гала-канцэрта адкрыцця Марына Раманоўская.

Фота: kidsmusic.info