Урачыстае закрыццё Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая вежа–2025» адбудзецца сёння ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы

12.09.2025

Падзея даўно стала традыцыяй і адным з найважнейшых форумаў мастацтваў, што праводзяцца ў Беларусі. За больш чым чвэрцьвекавую гісторыю ў ім удзельнічалі калектывы з дзясяткаў краін свету, паказана больш за 600 спектакляў. Для знакамітых рэжысёраў і акцёраў, музыкантаў і мастакоў, а таксама маладых талентаў фестываль у Брэсце – выдатная магчымасць прадставіць на суд гледачоў і тэатральных крытыкаў свае лепшыя работы. Пакуль удзельнікі чакаюць заслужаныя ўзнагароды, наш карэспандэнт Марыя Казлова прапануе паслухаць іх уражанні.