Усе тэнары Вялікага тэатра оперы і балета збяруцца на адной сцэне

27.09.2016

Усе тэнары Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі збяруцца на адной сцэне. У камернай зале для публікі арыі і дуэты будуць выконваць як вядомыя, так і маладыя артысты. Канцэрт, які падрыхтавалі заслужаныя артысты Беларусі Георгій Карант і Віктар Скарабагатаў, прысвечаны народнаму артысту Беларусі Валерыю Глушакову, якому сёлета споўнілася б 90 гадоў. Расказвае канцэртмайстр заслужаны артыст Беларусі Георгій Карант.

Фота: praleska-minsk.by