Усяго Шагала сабралі ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея

13.09.2022

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "Марк Шагал. Творы з беларускіх збораў", прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака. У экспазіцыі можна ўбачыць творы Марка Шагала з дзяржаўных і прыватных беларускіх збораў, якія ілюструюць асноўныя класічныя матывы і тэмы яго мастацкай паэтыкі: "закаханых", "гадзіннікі", "Віцебск", "Парыж", "Біблію". У якасці аднаго з цэнтральных твораў выставы выступае анімацыйны фільм "Марк Шагал. Пачатак" рэжысёра Алена Пяткевіч, які прадстаўляе своеасаблівае экраннае прачытанне біяграфічных сюжэтаў жыцця мастака. Вось што расказала аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Кацярына Калянкевіч.

Фота - sputnik.by