Ва ўкраінскім Чуднаве з'явіцца помнік Яну Баршчэўскаму

03.08.2020

Ва ўкраінскім Чуднаве адкрыюць помнік Яну Баршчэўскаму, які ў канцы XVIII стагоддзя нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна Віцебскай вобласці.

Менавіта ў Чуднаве год таму выпадкова знайшлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага. Сёння творчую спадчыну пісьменніка лічаць сваёй у некалькіх краінах. Таму помнік будзе мець надпіс на трох мовах – беларускай, украінскай і польскай. Расказвае ініцыятар праекта па ўшанаванні, прэзідэнт дабрачыннага фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі Алесь Сапега.

Урачыстасць будзе прымеркавана да дня горада Чуднаў 12 верасня. Адкрыццё помніка стане адной з цэнтральных падзей свята. 

Фота: wikimedia.org