Валянцін Елізар'еў: Мой балет "Спартак" - апошняя прыжыццёвая рэдакцыя Арама Хачатурана

30.10.2017 

Народны артыст Беларусі Валянцін Елізар'еў адзначае сёння 70-гадовы юбілей. Нарадзіўся ў Баку. Скончыў Ленінградскае акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча імя Ваганавай. У 26 гадоў запрошаны ў Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на пасаду галоўнага балетмайстра. На айчыннай сцэне Валянцін Елізар'еў паставіў балеты "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету", "Спартак", "Шчаўкунок" "Рамэа і Джульета", "Дон Кіхот" і іншыя. Таксама спектаклі ў Ленінградзе, Маскве, Любляне, Стамбуле, Варшаве, Токіа, Анкары, Каіры. За вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё беларускага балета майстар ўдастоены адной з самых ганаровых узнагарод Беларусі - ордэна Францыска Скарыны, атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне харэаграфічнага мастацтва. Валянцін Елізар'еў - кавалер ордэна Дружбы народаў, уладальнік медаля ЮНЕСКА "Пяць кантынентаў", прэміі Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў і шэрагу іншых узнагарод.

Фота: kyky.org