Валянціна Вайцэхоўская: Натан Воранаў заўсёды заставаўся сабой

21.10.2016

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Святло і паветра. Жывапіс Натана Воранава» . У экспазіцыі - 50 твораў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, сям'і, прыватнай калекцыі.  Творчасць Натана Воранава, выдатнага савецкага жывапісца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі займае дастойнае месца ў нацыянальным мастацтве ХХ стагоддзя. Майстрам былі створаны непаўторныя па прыгажосці і выразнасці мастацкай мовы творы, якія адрозніваюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю. Расказвае куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Валянціна Вайцэхоўская.

На адкрыццё выставы прыйшлі шматлікія аматары творчасці Натана Воранава. Гаворыць мастак Мацвей Басаў.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы адбылося гашэнне канверта з маркай, выдадзеных да юбілею мастака. Экспазіцыя выстава «Святло і паветра. Жывапіс Натана Воранава» адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музеі да 21-га лістапада.