Вечар памяці Міхаіла Пташука пройдзе ў музеі беларускага кіно

26.04.2022

З імем народнага артыста Беларусі, кінарэжысёра Міхаіла Пташука звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно. Фільмаграфія творцы налічвае больш за дзясятак мастацкіх карцін. Яго стужкі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі міжнародных кінафестываляў. Жыццё Міхаіла Пташука трагічна абарвалася 20 гадоў таму ў выніку аўтамабільнай катастрофы. Сёння ў музеі беларускага кіно пройдзе вечар памяці творцы, дзе можна будзе дакрануцца да творчасці майстра. З праграмай вечара знаёміць каардынатар сацыякультурнага праекта "Рэзананс" Алла Цяцеркіна.

Фота - belta.by