"Вечар раманса" ў Вялікім

02.02.2022

Сёння ў Вялікай зале Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца канцэрт "Вечар раманса", у якім прагучаць сапраўдныя "жамчужыны" старадаўніх твораў у выкананні сузор’я вядучых салістаў тэатра. У праграме возьме ўдзел і народная артыстка Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна.

Фота - belta.by