«Вечар з віртуозамі» ў Белдзяржфілармоніі

23.05.2024

У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваецца фестываль «Мінская вясна-2024». 24 мая  ў межах форуму адбудзецца канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» з цыкла «Вечар з віртуозамі». Праект знаёміць аматараў высокай музыкі з удзельнікамі калектыву, лаўрэатамі міжнародных конкурсаў, якія маюць велізарны вопыт выступлення на  філарманічнай сцэне. Расказала  мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.