"Велікапосныя канцэрты" пачаліся ў Мінску

09.03.2020

У Мінску пачаўся фестываль "Велікапосныя канцэрты". Пачатак падзеі пакладзены ў XIX стагоддзі ў Санкт-Пецярбургу і адроджаны ў нашы дні ў Мінску Свята-Елісавецінскім манастыром. Фестываль адбываецца  чацвёрты раз і яго галоўнымі пляцоўкамі стануць залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пра падзеі фестывальных дзён расказвае адна з арганізатараў падзеі, царкоўны кампазітар Юльянія Дзянісава.

Фота: obitel-minsk.ru