«Вердзі-гала» ў Белдзяржфілармоніі

22.12.2023

23  снежня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца калядны канцэрт «Вердзі-гала» Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Аляксандра Анісімава. Праграма прысвечана 210-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага кампазітара. Расказаў аб праграме мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра, маэстра Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by