Веснавыя выхадныя - з "Культурай"

13.03.2020 

У суботу, 14 сакавіка, адпачывайце з намі. Канал “Культура” прапануе: 

- у 00:04 – запісы французскага джазавага гітарыста Джанга Рэйнхардта;

- у 02:00 – музыку Эдварда Грыга;

- у 06:10 – запісы Пака дэ Лусіі;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Паўлюка Труса;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: айцец Дзмітрый Хмель;

- у 08:05 – запісы святочнага хору мінскага Свята-Елізавецінскага манастыра;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: разважанні пра асаблівасці перакладу твораў;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Алеся Замкоўскага;

- у 10:05 – сустрэчу з майстрам па ткацтве з Гродна Аленай Кандратавай;

- у 10:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 12:30 – інструментальную музыку Джаакіна Расіні;

- у 13:00 – сустрэчу з выканаўцам на домры і мандаліне, выкладчыкам Мінскага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі Яраславам Валасюком;

- у 14:05 – канцэрт ансамбля “Il Suonar Parlante”, а таксама запісы спявачкі Чакі Хан; 

- у 16:15 – “Гасцінец” з каранёвай беларускай музыкай;

- у 17:00 – сустрэчу ў “Тэатрамагіі”. Госця студыі – актрыса, тэатральны дзеяч Наталля Башава;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Поля Робсана;

- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРУ КАНАЛА: другую (заключную) частку оперы Жоржа Бізэ “Кармэн”, запісаную на Мінскім міжнародным калядным оперным форуме ў Вялікім тэатры Беларусі ў снежні 2019 года. У галоўнай ролі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – запісы Эміля Гараўца;

- у 21:30 – твор Анатоля Зэкава “Кароткія былі”;

- у 22:00 – музыку сучаснага амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка;

- у 23:00 – Другую сімфонію Аляксандра Скрабіна. 

 

У нядзелю, 15 сакавіка, слухайце эфір канал “Культура”. Прапануем: 

- у 00:04 – запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;

- у 01:30 – першую частку радыёверсіі спектакля Купалаўскага тэатра “Таблетку пад язык” па п’есе Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя Купалаўскага тэатра, 95-годдзя Беларускага радыё);

- у 06:10 – архіўныя запісы Поля Робсана;

- у 07:15 – паэтычную радыёкампазіцыю паводле вершаў Янкі Лучыны;

- у 08:05 – Ронда з Канцэрта № 3 Людвіга ван Бетховена;

- у 09:05 – праект “Запрашаем у кнігарню” – развагі пра сучасныя творы і агляд свежага нумара штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”;

- у 09:20 – часткі Літургіі Іаана Залатавуста з рэпертуару Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Алеся Замкоўскага (працяг);

- у 11:15 – эфір памяці опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Ірыны Шыкуновай;

- у 12:30 – Фартэпіянны канцэрт Іагана Георга Альбрэхтсбергера;

- у 13:00 – сустрэчу са скрыпачом, дырыжорам, народным артыстам СССР Уладзімірам Співаковым;

- у 14:05 – кантаты Жана-Філіпа Рамо, а таксама імправізацыі трыа пад кіраўніцтвам Кіта Джарэта;

- у 16:15 – сустрэчу са спявачкай, членам Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Марынай Пятровай;

- у 17:00 – гаворку з маркетолагам ІТ-кампаніі Ганнай Мажуць пра яе любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – беларускі філолаг Уладзімір Куліковіч;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з запісамі Ружэны Сікоры;

- у 19:00 – заключную частку радыёверсіі спектакля “Рамэа і Джульета” па аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вялікае сяброўства;

- у 21:10 – музычныя творы ў выкананні Ірыны Панароўскай;

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Стральцова “Падарожжа за горад”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Матылёк”;

- у 23:00 – музычныя творы Франсуа Дзеўена.