VI Фестываль-конкурс песні Ганны Герман “Эўрыдзіка” пачне адбор удзельникаў 1 чэрвеня

22.02.2017

У Беларусі шосты год запар ладзіцца фестываль-конкурс песні Ганны Герман “Эўрыдзіка”. Нядаўна лаўрэаты пятага фестывалю-конкурсу песні Ганны Герман “Эўрыдзіка” вярнуліся з Масквы, дзе выступілі на вечары памяці спявачкі. А зараз рыхтуюцца да гастрольнага тура па гарадах Польшчы. Ён адбудзецца ў маі, а з першага чэрвеня пачнуцца адборачныя этапы шостага фестывалю. Само спаборніцтва пройдзе ў 7-8 кастрычніка. Расказвае арганізатар Марына Таварніцкая.

Фота: subscribe.ru