VI конкурс харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў» праходзіць у Мінску

25.04.2025 

У 6-ты раз сталіца збірае лепшых выканаўцаў харавых і сольных спеваў. У конкурсе прымаюць удзел салісты і харавыя калектывы дзіцячых школ мастацтваў, іншых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Радыё «Культура» зазірнула на праслухоўванні ў Дзіцячую музычную школу мастацтваў № 1. Пазнаёмілася з народнымі спевамі наш карэспандэнт Элеанора Коўшар.