Віцебск прымае міжнародны харэаграфічны фестываль IFMC -2019

19.11.2019 

Пачаўся 32-гі Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. У конкурсе прымаюць удзел артысты з Беларусі, Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Расіі і Украіны. Загадчык галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга расказала, чаму конкурс – важная падзея для Беларусі. 

Сярод сёлетніх удзельнікаў фестывалю дастаткова піянераў, але ёсць тыя, хто ў свой час стаў лаўрэатам конкурсу, а сёння  - сярод іншых членаў журы, адзначыла кіраўнік фестывалю Марына Раманоўская.

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі  пачаўся харэаграфічным спектаклем "Ганна Карэніна" паводле Льва Талстога, пастаноўка – Анжалікі Холінай. У аўторак у Мінску - сусветная прэм“ера балета "Вій" у выкананні акадэмічнага тэатра "Кіеў Мадэрн-балет" на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. 

Фота: vitvesti.by