Віцебскі тэатр "Лялька" адкрые новы сезон прэм'ерай

12.09.2019

У нядзелю віцебскі тэатр “Лялька” пачынае новы творчы сезон. Самых маленькіх у гэты дзень запрашаюць на спектакль “Брэменскія музыканты”, а для падлеткаў лялечнікі рыхтуюць прэм’еру. Цім Талер і яго сябры распавядуць неверагодную гісторыю пра спадара Троча, беднасць, багацце, марскія падарожжы і прыгоды прададзенага смеху. Расказвае кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Людміла Сіманёнак.

Фота: belta.by