Відэапраект пра невядомыя экспанаты прэзентуе Брэсцкі краязнаўчы музей

26.05.2020

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей сёлета адзначае 70-годдзе. Да гэтай падзеі прымеркаваны старт новага  відэапраекта "З цемры ў святло". Пра яго ідэю і працягласць раскажа загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Ніна Кірылава.

Першы  прадмет прэзентавалі сёння, ён з дакументальнай калекцыі, у складзе якой – унікальныя кнігі і старадрукі. Праект пакуль у распрацоўцы, і дакладнага спіса экспанатаў няма. Але вядома, што наступнай прэзентуюць мемарыяльную рэч, якая належала прадстаўніку дынастыі Раманавых.

Фота: vk.com