VIII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праходзіць у Мінску

27.02.2020

У сталіцы праходзіць VIII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дэлегаты абмяркуюць вынікі работы і вызначацца з планамі на бліжэйшыя пяць гадоў. Абарона правоў і павышэнне дастатку работнікаў – галоўная задача Федэрацыі. Таму арганізацыя далучылася да стварэння новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса. Расказвае старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Пад увагай галіновага прафсаюза – праблема заробкаў у сферы культуры і мастацтва. Аб’яднанне вырашае не толькі сацыяльныя і эканамічныя пытанні, але і ладзіць культурныя і спартыўныя акцыі.

Фота: sb.by