12.09.2023
Сёлета споўнілася 54 гады з дня заснавання беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры". Да гэтай падзеі прымеркавана адкрыццё выставы "Вінілавая гісторыя ансамбля "Песняры" ў Музеі Уладзіміра Мулявіна Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Зараз яна размяшчаецца ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №2 імя Мікалая Аладава горада Мінска. Што прадстаўлена на выставе і якія экспазіцыі дзейнічаюць у музеі распавяла яго загадчык Вольга Касцюковіч.
Фота са старонак Музея У.Г.Мулявіна ў сацыяльных сетках